Шевцов Дмитрий Евгеньевич
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва
Не говорить о проблемах, а решать их!
Шевцов Дмитрий Евгеньевич
Главная События

События

Дмитрий Шевцов принял участие в круглом столе, посвященном 95-летию газеты "Звязда"

19 05/2016

У Грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся “круглы стол” “Чырвонка. Чырвоная змена”: гісторыя і сучасныя трэнды маладзёжнай газеты”, які быў прысвечаны 95-годдзю з дня выхаду першага нумара выдання.


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў, якія маюць адносіны да навучання і выхавання моладзі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, ветэраны розных гадоў старэйшай маладзёжнай газеты, а таксама журналісты, якія працуюць над яе стварэннем зараз.

Гаворка падчас “круглага стала” вялася на некалькі тэм. Прысутныя, найперш колішнія работнікі, распавялі аб традыцыях “Чырвонкі”, кроках станаўлення маладзёжнай газеты, повязі часоў і пакаленняў: што засталося ў мінулым і што запатрабавана зараз. “Партрэт” маладога сучасніка, яго трансфармацыя на працягу існавання газеты. Герой нашага часу -- хто ён?” -- яшчэ адзін блок пытанняў і адказаў, які прагучаў падчас сустрэчы. Пра ролю маладзёжнай газеты ў выхаванні цяперашняга пакалення, пра тое, пра што трэба размаўляць з моладдзю са старонак газеты зараз распавялі журналісты і прадстаўнікі БРСМ і міністэрстваў, якія менавіта сёння займаюцца гэтай адказнай справай. Вядома, не абышлося і без абмеркавання надзённых пытанняў, прадыктаваных сучаснымі тэхналогіямі. Гэта тэма гучала пад назвай “Маладзёжная прэса ў віртуальнай прасторы: як знайсці сваю нішу?”

Все новости